У Беластоку прайшла акцыя салідарнасці са зняволеным два гады і два дні таму ў Гародні Анджэем Пачобутам. Яе адкрыў ужо па традыцыі журналіст Ян Роман, які нагадаў, што Пачобут чакае разгляду апеляцыйнай скаргі на карны прысуд.

Адзін з лідараў Саюзу палякаў у Беларусі Марэк Занеўскі падзякаваў тым, хто прыйшоў выявіць сваю салідарнасць і нагадаў пра адвакатку Юлію Юргілевіч, якая абараняла людзей па палітычных справах яшчэ з 2010-ых, а зараз таксама, як і грамадскі дзеяч і журналіст Павел Мажэйка, знаходзмцца за кратамі і чакае на карны працэс.

На акцыі таксама выступілі Анна Кетліньска, якая расказала пра сітуацыю з арганізацыяй Польска Мацеж Школьна ў Гародні і Марына Цішкоўская, якая прыгадала як сама была арыштаваная і трапіла за турэмныя краты.

Актывіст БХД Сяргей Верамеенка заклікаў наведваць акцыі, распаўсюджваць інфу пра іх, запрашаць знаёмых, каб людзей было больш і салідарнасць узрастала