
26 сакавіка гарадзенка Кацярына Шуст выйшла на волю пасля 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Напомнім, што жыхарку Гародні затрымалі 16 сакавіка — на „пакаяльным відэа” Кацярына „прызнавалася” у тым, што ў сваіх сацсетках распаўсюджвала „экстрэмісцкія” матэрыялы, а таксама нібыта прайшла рэгістрацыю ў чат-боце плана „Перамога”.
На Шуст склалі пратакол пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне ў той день, калі па ўсёй Гародні пракацілася хваля ператрусаў і затрыманняў.