У Гародні 27 сакавіка ў будынку абласнога суду пачынаюць судзіць Алега Завадскага.

Раней КГБ уключыў Алега Завадскага ў спіс асобаў, якія датычныя да “тэрарыстычнай дзейнасці”

Карны працэс у будынку Гарадзенскага абласнога суду вядзе Віталь Кулеш.

46-гадовага жыхара Гародні вінавацяць у публічнай абразе Лукашэнкі (ч.1 арт. 368), а таксама ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.

Алег Завадскі па матэрыялах абвінавачання з чэрвеня 2020 года па красавік 2022 са свайго мабільнага тэлефона размясціў у мэсэнджары Telegram публікацыі, у якіх даваў відавочна негатыўную ацэнку Лукашэнкі. У паведамленнях выкарыстоўвалася ненарматыўная лексіка. У іх абвінавачаны таксама заклікаў да гвалту ў дачыненні да вайскоўцаў расейскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікаў праваахоўных органаў, распальваў нацыянальную і сацыяльную варожасць.