
Дэпутатка нямецкага бундэстага Лаўра Крафт стала «хроснай» гарадзенскай адвакаткі Юліі Юргілевіч. Юргілевіч знаходзіцца за кратамі і прызнаная палітзняволенай.
«Я рашуча асуджаю затрыманне Юліі Юргілевіч і патрабую яе неадкладнага вызвалення. Як адвакат, яна адстойвала нашы асноўныя дэмакратычныя каштоўнасці і змагалася за свабоду, дэмакратыю і вяршэнства закона ў сваёй краіне. Я зраблю ўсё магчымае, каб Юлія Юргілевіч была вызваленая з незаконнага зняволення» заявіла Лаўра Крафт .

Юлія Юргілевіч