
Затрыманы 10 сакавіка ў ліку іншых гарадзенцаў і пазней засуджаны да 15 сутак адміністрацыйнага арышту Павел Якубель усё ж выйшаў на волю. Інфармацыі пра тое, ці вядзецца супраць яго якая яшчэ-небудзь справа, няма.
Напомнім, што 10 сакавіка ў Гародні адбыліся затрыманні, якія правёў ГУБОПиК, а 13 сакавіка прайшлі суды. Некалькіх чалавек тады засудзілі да адміністрацыйнага арышту, а некалькі – аштрафавалі.