Разгляд апеляцыйнага пратэсту на прысуд па справе «Вясны» адбудзецца 21 красавіка ў Менскім гарадскім судзе.

“Разглядаць” пратэст будзе суддзя Святлана Бандарэнка.

Напомнім, пракурор прынёс апеляцыйны пратэст на прысуд суда Ленінскага раёна Менску ад 3 сакавіка, якім тром палітзняволеным праваабаронцам «Вясны» – Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу – прызначаныя (https://spring96.org/be/news/110943) жорсткія тэрміны ад 7 да 10 гадоў калоніі.