
Маці палітзняволенай Насты Лойкі папрасіла людзей, якія дапамагаюць яе дачцэ, не прысылаць ёй больш каляровых шкарпэтак, якія Наста вельмі любіць. Іх у яе сабралася столькі, што ўжо няма дзе трымаць. Маці Насты таксама вельмі перажывае, што ў дачкі абвастрыліся праблемы са здароўем, піша @radiosvaboda.
Вядома, што Лойка за кратамі пакутуе ад праблемаў са страўнікам. Яна веганка і таму не можа есьці таго, чым кормяць на «Валадарцы». Даводзіцца харчавацца толькі тым, што атрымлівае з волі праз перадачы і што можна набыць у турэмнай краме. Забяспечыць паўнавартаснае харчаванне не ўдаецца.
Таксама Насце трэба палячыць зубы, аднак і тут узнікла праблема. Стаматолага, якога для яе знайшлі блізкія, у турму не прапусціў СК.
💌Падтрымаць Насту: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Анастасія Юр’еўна Лойка