Мікіта Емельянаў — актывіст анархісцкага руху, засуджаны на пачатку 2020 года да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пазней Менгарсуд па апеляцыйнай скарзе зменшыў тэрмін Мікіту да 4 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У 2022 годзе хлопца засудзілі (https://spring96.org/be/news/107056) на два гады калоніі за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» і канчаткова прызначылі па сукупнасці прысудаў з улікам раней неадбытага пакарання — тры з паловай гады калоніі ўзмоцненнага рэжыму. Са жніўня 2021 года Мікіту змяшчалі ў карцар або ШІЗА агулам больш, чым на сем месяцаў. Таксама паведамляецца, што яму блакуюць ліставанне і больш за 8 месяцаў не перадаюць са складу кнігі.

Падтрымайце палітвязня: Турма №1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Емяльянаву Мікіту Уладзіміравічу