31 сакавіка ў Вярхоўным судзе “разглядзелі” апеляцыйныя скаргі фігурантаў “справы Аўтуховіча”. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Паўла Каршуновіча прыняла рашэнне вызваліць Мікалая Аўтуховіча ад прызначанага пакарання праз заканчэнне тэрмінаў даўніны ў частцы асуджэння па арт. 295-3 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў), а Ірыну Гарачкіну — па ч. 1 арт. 405 КК (пакрыванне цяжкага злачынства). У выніку Гарачкінай скарацілі тэрмін на 1 месяц, а Аўтуховічу пакінулі без зменаў.

Таксама судовая калегія пакінула астатнім палітвязням апеляцыйныя скаргі без задавальнення, а прысуд — у сіле. Хутка фігурантаў этапуюць у калоніі.

Нагадаем, гарадзенскі абласны суд 17 кастрычніка агучыў прысуд па рэзананснай “справе Аўтуховіча”. На лаве падсудных былі: Мікалай Аўтуховіч (https://prisoners.spring96.org/be/person/mikalai-autukhovicz), святар Сяргей Рэзановіч (https://prisoners.spring96.org/be/person/siarhiej-rezanovich), ягоная жонка Любоў Рэзановіч (https://prisoners.spring96.org/be/person/lubou-rezanovich), іх сын Павел Рэзановіч (https://prisoners.spring96.org/be/person/paviel-rezanovich), пенсіянерка Галіна Дзербыш (https://prisoners.spring96.org/be/person/halina-dzierbysh), баранавіцкі актывіст Уладзімір Гундар (https://prisoners.spring96.org/be/person/uladzimir-hundar), актывістка Вольга Маёрава (https://prisoners.spring96.org/be/person/volga-maiorava), пенсіянерка Ірына Мельхер (https://prisoners.spring96.org/be/person/iryna-mielchier) і яе сын Антон Мельхер (https://prisoners.spring96.org/be/person/anton-melkher), а таксама Ірына Гарачкіна (https://prisoners.spring96.org/be/person/iryna-haraczkina), Віктар Снегур (https://prisoners.spring96.org/be/person/viktar-sniehur) і Павел Сава (https://prisoners.spring96.org/be/person/paviel-sava). Суддзя Максім Філатаў прызначыў (http://bit.ly/3VqTbZc) ад 2,5 да 25 гадоў калоніі. Антона Мельхера вызвалілі ў зале суда, бо залічылі тэрмін утрымання пад вартай.

Адрас для падтрымкі: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1