
За данаты ў Менску засудзілі лідскага айцішніка.
32-гадовага Віталя Чарнавусава з Ліды затрымалі напрыканцы ліпеня 2022 года. Супраць яго пачалі крымінальную справу паводле ч. 1 і 2 артыкулу 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) і змясцілі ў СІЗА-1. У снежні над ім адбыўся суд у Менскім гарадскім судзе. Справу разглядала Вера Галаўкова. Вынік суда праваабаронцам пакуль невядомы.
31 сакавіка МУС дадала Віталя Чарнавусава ў «спіс экстрэмістаў».