
Да 2 красавіка – Дня так званага “единения народов Беларуси и России” – Гародню завешалі расейскай і чырвона-зялёнай сімволікай.
Асабліва шмат сцягоў РФ і РБ у цэнтры гораду. Букеты з сцягоў усталявалі на ліхтарных апорах уздоўж вуліц Стэфана Баторага, Сацыялістычнай і часткі Дзяржынскага, якія мяжуюць з Савецкай плошчай і плошчай Леніна. Колькасць расейскіх трыкалораў і чырвона-зялёнай сімволікі вытрымана ў аднолькавай колькасці.
Пабачыць як выглядае горад у гэтыя дні можна на відэа “Спутника”.