За мінулыя суткі ў Польшчу з тэрыторыі Беларусі спрабавалі трапіць 97 мігрантаў.

Фота: twitter.com/Straz_Graniczna
39 з іх падышлі да плота і адступілі пры выглядзе польскіх патрулёў. У раёне Белавежы затрыманы за дапамогу грамадзянін Грузіі, які перавозіў 15 чалавек, і грамадзянін Малдовы, які перавозіў чацвярых, паведамляе Пагранслужба Польшчы. На латвійска-беларускай мяжы затрымана 3 чалавекі, на летувіска-беларускай — 9.
Беларускае Радыё Рацыя