
3 сакавіка суддзя Марына Запаснік прызначыла (https://spring96.org/be/news/110943) Алесю Бяляцкаму (https://prisoners.spring96.org/be/person/ales-bjaljackiy) — 10 гадоў калоніі; Валянціну Стэфановічу (https://prisoners.spring96.org/be/person/valjancin-stefanovicz) — 9 гадоў калоніі; Уладзіміру Лабковічу (https://prisoners.spring96.org/be/person/uladzimir-labkovicz) — 7 гадоў калоніі. Ужо 21 красавіка будуць разгледжаны апеляцыйныя скаргі палітвязняў, а таксама пракурскі пратэст, пасля чаго іх этапуюць у калоніі.
Заклікаем вас падтрымаць вясноўцаў кожным магчымым спосабам:
Даслаць пасылку. Добрай падтрымкай будзе “медыцынская бандэроль”, напрыклад, з абязбольнымі, гарачкапаніжальнымі, супрацьзапаленчымі і кожнымі вітамінамі. Такую бандэроль трэба падпісаць “з медыкаментамі”.
Зрабіць грашовы перавод. Грошы, якія будуць пералічаныя на яе рахунак у СІЗА, пяройдуць з імі ў калонію.
Даслаць тэлеграму праз пошту або праз нумар тэлефона 166 (толькі з гарадскога).
Адрас для падтрымкі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2 (Аляксандр Віктаравіч Бяляцкі, Валянцін Канстанцінавіч Стэфановіч, Уладзімір Мікалаевіч Лабковіч)