
У Беластоку 2 красавіка ля консульства РБ прайшла акцыя беларускай дыяспары супраць размяшчэння ў Беларусі расейскай ядравай зброі. Удзельнікі акцыі звярталі ўвагу на тое, што Лукашэнка канчаткова пераўтварыўся ў марыянетку Крамля і робіць закладнікам сваёй антыбеларускай палітыкі ўвесь народ Беларусі. Размяшчаючы на тэрыторыі Беларусі маскоўскую ядравую зброю, антыбеларускі рэжым знішчае суверэнітэт краіны.
Выступоўцы падкрэслівалі важнасць супольнага змагання беларусаў і ўкраінцаў супраць расейскага пуцінскага імперыялізму, выказвалі салідарнасць з шматлікімі ахвярамі вайны, пераследу і заклікалі да падтрымкі палітвязняў.
Удзел у акцыі ўзялі пару дзясяткаў чалавек. Акрамя беларусаў на акцыі выступіў і прадстаўнік украінскай дыяспары Антон Галавач.













