1 красавіка 1773 году ў Юршышчах (Лідскі павет) нарадзіўся Юстын Нарбут, гісторык, удзельнік вызвольнага паўстаньня 1794 году, стрыечны брат Тодара Нарбута.

Юстын Нарбут вучыўся ў Віленскім універсітэце.

У час вызвольнага паўстання 1794 году камандаваў палком пяхоты ў баі пад мястэчкам Солы (цяпер Сіаргонскі раён).

Пасля задушэння паўстання пастаянна жыў у Лідскім павеце, у спадчынным маёнтку, у 1820 годзе быў сябрам межавога суда ў павеце.

Апошнія гады жыцця прысвяціў вывучэнню гісторыі края. У 1818 годзе ў Гародні выйшла яго праца «Нарыс каранёў літоўскага народу», у якой прыведзены звесткі пра мясцовую гісторыю і міфалоіію. Невялікі тыраж гэтай кнігі хутка разышоўся, і ў 1820 годзе выйшла 2-е выданне.

У Вільні надрукавана яго праца «Унутраная гісторыя літоўскага народу з часоў Яна Сабескага і Аўгуста II…» (т. 1-2, 1842, 2-е выд. 1843). Ёсць меркаванне, што яна падрыхтавана ім на заказ прадстаўнікоў роду Сапегаў, таму што амаль цалком прысвечана зацятаму змаганню паміж віленскім біскупам Канстанцінам Бжастоўскім і гетманам Казімірам Сапегам у 1693-1701 гадах. У рэцэнзіі на гэту кнігу Юзаф Люцыян Крашэўскі звінаваціў аўтара ў невыкарыстанні важных гістарычных крыніцаў і тэндэнцыйнасці, з-за чаго вобраз Сапегі атрымаўся залішне станоўчым, а Бжастоўскага — адмоўным.