
Ірына Касцевіч
Колькасць занятых у эканоміцы Беларусі скарацілася, прызнала міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч. “Вядома, назіраецца, на мой погляд, такая адмоўная дынаміка па занятых у эканоміцы. Мы скарачаемся”, — заявіла яна ў эфіры СТВ. Па словах міністра, на скарачэнне колькасці занятых ўплываюць два фактары: дэмаграфічны і эканамічны (санкцыі).
Праз санкцыі “бізнэс стаў актыўна аптымізаваць свае працэсы”, лічыць “заробленыя капейкі”, кажа міністр. . Пры гэтым “нейкіх глабальных, сур’ёзных праблем на рынку працы няма”, лічыць яна.
Белстат фіксуе зніжэнне колькасці занятых у эканоміцы ўжо некалькі гадоў. За апошнія тры гады гэтая колькасць скарацілася больш чым на 150 тысяч чалавек.
За мінулы год насельніцтва Беларусі зменшылася амаль на 55 тысяч чалавек. А за тры гады — на 200 тысяч.