У Гародні прызначаны новы пракурор гораду. Ім стаў Анатоль Іванюк. Да гэтага прызначэння ён працаваў намеснікам пракурора Гарадзенскай вобласці. Сёння, 3 красавіка, яго “прадставілі” у Гарадзенскім гарвыканкаме на паседжанні якое вёў Мечыслаў Гой.

Уладзімір Клішын, які да гэтага ўзначальваў гарадскую пракуратуру, перайшоў працаваць у абласную структуру на пасаду намесніка пракурора вобласці. Трэба меркаваць, што гэта падвышэнне, паколькі Клішын рупліва і “творча” выконваў усе загады зверху. Не выключана, што менавіта Клішын неўзабаве ўзначаліць абласную пракуратуру, а цяперашні галоўны пракурор вобласці Аляксандр Жукаў пойдзе таксама “наверх”.