МЗС Польшчы пацвердзіла спыненне справы супраць Анжалікі Борыс.

“Інфармацыя пра зняццё абвінавачанняў са старшыні Саюза палякаў Беларусі — першая за доўгі час пазітыўная навіна з Менску. Спадзяемся, што гэта сігнал пра змену стаўлення ўладаў у Менску да палякаў у Беларусі і гатовасці да канструктыўнага дыялогу па двухбаковых пытаннях”, — гаворыцца ў заяве польскага ведамства.

Разам з тым МЗС Польшчы пацвердзіла свой намер дамагацца вызвалення журналіста Анджэя Пачобута, засуджанага на 8 гадоў пазбаўлення волі. Сёння, 4 красавіка, раніцай Анжаліку Борыс разам з маці выклікалі ў Менск. Ёй уручылі пастанову аб спыненні крымінальнай справы за адсутнасцю складу злачынства.