
Пасяджэнне аб ліквідацыі арганізацыі запланавана на 26 красавіка ў Гарадзенскім абласным судзе. Заяўнік — Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкаму, суддзя — Сяргей Піпко.
Аб’яднанне было зарэгістравана з 2017 года. Сябры арганізацыі прыбіралі смецце ў прыродных месцах, паведамлялі аб грамадскіх абмеркаваннях і актыўна ўдзельнічалі ў іх, заклікалі карміць бяздомных жывёл зімой. Паводле апісання, асноўнымі мэтамі дзейнасці з’яўляюцца кантроль і паляпшэнне экалагічнай абстаноўкі, навядзенне парадку на зямлі, падвышэнне турыстычнай прывабнасці Гарадзенскай вобласці.
«Экаманіторынг» уваходзіла да ўсяго ў склад грамадскага Каардынацыйнага экалагічнага савета пры Гарадзенскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
hrodna.life