
Затрымалі кандыдата навук і дацэнта БДУ Аксану Улановіч. Яе вінавацяць у тым, што яна пісала ў чат-бот “Беларусь галаўнога мозгу”.
Ян Рудзік, адзін з былых рэдактараў “Беларусі галаўнога мозгу”, мяркуе, што гэта выцек з той часткі архіва чат-бота, якая трапіла сілавікам праз Рамана Пратасевіча.
“Я ўжо казаў, што такое магчыма, але яны проста не хадзілі па спісах. Невядома, наколькі вялікі архіў быў у Пратасевіча на дэвайсах, але звярніце ўвагу на даты ў скрыншотах сілавікоў — гэта акурат блізка да ягонага арышту”, — лічыць ён.
Аксане Улановіч 49 гадоў. Родам яна з Мастоў Гарадзенскай вобласці. За навуковую кар’еру яга апублікавала больш за 150 прац. Жанчына курыруе таленавітых студэнтаў. Таксама яна курыруе рэгіянальныя гранты і арганізоўвала шэраг канферэнцый, у тым ліку — міжнародныя.