Ігумення гарадзенскага манастыра Раства Багародзіцы Гаўрыіла чарговы раз выступіла ў падтрымку Лукашэнкі і яго рэжыма. Пры тым у каментары “Гродзенскай праўдзе” яна “явила откровение” і заявіла, што “не менее половины населения земли относятся с большим вниманием к посланию Александра Григорьевича Лукашенко”.

Ігумення Гавриила (урождённая Мария Глухова, родам з Саратава) даўно ведамая сваёй антыбеларускай дзейнасцю і ксенафобіяй. Так на адным з жаночых форумаў не так даўно беларускі народ яна абразіла і назвала “сектантамі” і “толпой безумцев”, “стадом”. У 2020 годзе Глухова вітала гвалтоўныя дзеянні ОМОНа і частавала гарадзенскіх омоновцев торцікамі. Потым яна дамагалася і дамаглася щ 2021 годзе адхілення з царкоўнай пасады архіепіскапа Арцемія.

Пазней Гаўрыіла ўзялася за вынішчэнне ўсяго беларускага з Жыровіцкага манастыра. Падрабязней пра гэта можна прачытаць тут.

Зараз жа Гаўрыіла-Глухова чарговы раз усхваліла Лукашэнку:

 “Трепетное сохранение мира, братское единение славянских народов, защита христианских, традиционных ценностей, укрепление семьи – вот те основные призывы уважаемого Александра Григорьевича ко всем нам.

И дай Бог, чтобы все это сбылось по молитвам Церкви и по усердию всех, кому дорога наша прекрасная Беларусь, ее настоящее и будущее”.