
У мястэчку Дворышча на Лідчыне асвяцілі новы праваслаўны храм у гонар беларускай святой – княгіні Сафіі Слуцкай.
Мясцовасць Дворышча мае багатую 500-гадовую гісторыю. Належала роду Пуслоўскіх. Дворышча ў спадчыну атрымаў Вандалін Пуслоўскі (1814-1884), ведамы калекцыянер, аматар мастацтваў, нумізмат. Некалі тут была сядзіба 19 стагоддзя, дом захаваўся часткова. Зьберагліся руіны двухпавярховага вадзянога млына, кузьня, руіны іншых гаспадарчых пабудоваў, рэшткі старога парку. Млын адбудаваны ў наш час.
Новы храм створаны на аснове старога будынку васьмівугольнай формы.
