
На гэтым тыдні новыя пракуроры былі прызначаныя ў Зэльвенскім і Ваўкавыскім раёнах. Новым пракурорам у Зэльвенскім раёне прызначаны Віталь Бабарыка (на фота справа). Яго на адмысловым паседжанні прадстаўляў намеснік пракурора Гарадзенскай вобласці Андрэй Скурат (на фота злева). Бабарыка перад гэтым ужо 11 гадоў працаваў у мясцовай пракуратуры. Варта было б новаспечанаму галоўнаму пракурору раёну аднавіць законнасць і высветліць хто і чаму скраў з тэрыторыі Зэльвенскай царквы помнік паэтцы Ларысе Геніюш.

Ранейшы пракурор Зэльвенскага раёну Аляксандр Пецэвіч (на фота злева) пераведзены зараз на працу ў Ваўкавыск. Ён зараз узначаліць пракуратуру большага раёну. Пецэвічу на развітанне начальнік мясцовай вертыкалі Дзяніс Альшэўскі (на фота справа) уручыў ад райвыканкаму пачэсную грамату.