
У МУС заявілі, што кантралююць сітуацыю ў Беларусі з дапамогай тысяч відэакамер. Відэакантроль называюць “адным з найважнейшых элементаў забеспячэння грамадскай бяспекі”. Напярэдадні ў Менгарвыканкаме з удзелам міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова прайшла нарада, прысвечаная развіццю “рэспубліканскай сістэмы маніторынгу”. Яно адбываецца ў супрацоўніцтве з “Белтэлекамам”. Было заяўлена, што “сфармаваны чатыры пералікі абʼектаў, якія падлягаюць абсталяванню відэаназіраннем і спецыяльнымі дэтэктарамі”. Што гэта за аб’екты, не ўдакладняецца.
Падкрэсліваецца, што з дапамогай відэакантролю праводзіліся затрыманні па справе дыверсіі на аэрадроме ў Мачулішчах.
МУС шукае фінансаванне, каб палепшыць тэхнічныя магчымасці камер для дакладнага распазнавання твараў і нумарных знакаў аўтамабіляў.