
У Гарадзенскай вобласці ў банку вакансій знаходзіцца больш 13,9 тысяч прапановаў. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гарадзенскага аблвыканкаму.
Як расказалі ў камітэце, гэта на 14,6% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага году. Попыт на рабочыя прафесіі склаў 58,9% ад агульнай колькасці вакансій (на 1 красавіка мінулага году гэты паказнік складаў 60,7%.
Больш за ўсё прапановаў на працу ў Гародні – больш 4,34 тысяч.
Чыноўнікі паведамілі, што па стане на 1 красавіка на ўліку ў службе занятасці лічыліся 990 чалавек.
Рэальнасць жа такая, што прапанаваныя вакансіі – гэта месцы працы з вельмі нізкім заробкам. Да ўсяго зараз існуюць так званыя “чорныя спісы” і многія людзі не могуць нідзе не могуць уладкавацца на ніякую працу.