Ваўкавыскі дзяржаўны медыйны орган “Наш час” з гонарам паведаміў пра тое, што на вайсковыя зборы прызвалі дзвюх медсясцёр. Ваўкавыскія маладыя дзяўчаты “принимают участие в комплексных мероприятиях по проверке боеготовности Вооруженных Сил страны”.

Дзве дзяўчыны, якія раней не прымалі Ваенную прысягу, цяпер “присягнули на верность Родине”.

Абедзве закліканыя на вайсковыя зборы з энтузіязмам падкрэслілі важнасць “комплексных мероприятий”.