Самазвалы для войска / t.me/modmilby/

У слонімскую 11-ю асобную механізаваную брыгаду паставілі грамадзянскую тэхніку (Мінабароны ў сваім паведамленні не называе ні часць, ні горад). Адбываецца гэта ў рамках праверкі баявой гатоўнасці. Адзначаецца, што ў пункт прыёму тэхнікі, разгорнуты ў часці, “паступае тэхніка, перададзеная з народнай гаспадаркі”. Гэта самазвалы, трактары, экскаватары.

“У Слонім у механізаваную брыгаду звозяць і людзей, і тэхніку. Прычым тэхніку старую, нейкі стары экскаватар…, — сказаў ў эфіры тэлеканала “Белсат” заснавальнік “Белага легіёна” Сяргей Бульба— Перакідваюць у Слонім у склад гэтай механізаванай брыгады. То бок даводзяць да поўнага складу не толькі па асабовым складзе, але і тэхнічна, наколькі магчыма”.