будынак суду Лідскага раёну

Напярэдадні святаў на Гарадзеншчыне працягваўся пераслед грамадзян за нібыта распаўсюд “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Працягваюцца затрыманні і так званыя “суды” паводле адміністрацыйнага артыкулу 19.11, частка 2 КаАП (Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць”).

7 красавіка было засуджана не менш трох чалавек.

У Лідзе да 5 сутак адміністрацыйнага арышту засуджаны Алег Пазняк. Таксама ў Лідскім раённым судзе да 10 сутак арышту засуджаны Андрэй Раўчакоў.

У Ваўкавыску на 15 базавых велічынь аштрафаваны Уладзіслаў Мігдалёнак.