Пра тое, што ўлады палічылі Belarus history “экстрэмісцкім” кантэнтам, сам канал паведаміў у сваім посце 8 красавіка:

— Сябры, матэрыялы нашага каналу прызнаныя экстремістскімі. Што скажам? здрада ці перамога?

Belarus history — праект, які сцісла распавядае пра цікавосткі з гісторыі Беларусі. Адзін з апошніх допісаў пра першы суботнік у Курапатах 2 красавіка 1989 года. На прымацаваных фотаздымках можна пабачыць Зянона Пазняка і журналіста Алега Груздзіловіча з сынам. 

Алег Груздзіловіч з сынам ў Курапатах / planetabelarus.by