Затрыманага ў Гародні ў пятніцу, 7 красавіка, гарадзенскага літаратара і грамадскага дзеяча Віктара Сазонава судзілі паводле адміністрацыйнага артыкулу 19.11, частка 2 у панядзелак 10 красавіка.

Пасля трох сутак знаходжання ў ІЧУ суд адбыўся ў будынку Ленінскага РАУС Гародні праз скайп. У выніку Сазонава аштрафавалі на 25 базавых велічынь і канфіскавалі мабільны тэлефон за нібыта распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у інтэрнэце. Пасля гэтага яго адпусцілі.