фота мае ілюстрацыйны характар

У Беларусі працягвае скарачацца колкасць населеных пунктаў. На пачатак 2023 году іх налічвалася 23 208, паведаміў Белстат. Паводле афіцыйных даных за апошнія 20 гадоў наша краіна страціла больш чым тысячу (!) неселеных пунктаў.

За 2022 год колькасць населеных пунктаў у Беларусі скарацілася на 19. Такое скарачэнне адбываецца з-за фізічнага вымірання цэлых вёсак. За мінулы год ажно 13 вёсак зніклі ў Віцебскай вобласці, у Гомельскай – 3, у Менскай – 2, у Гарадзенскай – 1.

Для параўнання яшчэ на пачатак 2023 году ў Беларусі было 24 260 населеных пунктаў. За апошнія 20 гадоў Беларусь страціла ажно 1052 вёскі.

Вёска працягвае выміраць, нягледзячы на тое, што дзяржаўныя чыноўнікі і прапагандысты на кожным кроку “трубяць” пра тое, што “мы сахранілі село”.