Сталі ведамы вынікі прысуды ў Гарадзенскім абласным судзе 5 красавіка. У той дзень абвесцілі прысуд былому мытніку Мікалаю Куляшову, двойчы палітзьняволенай Аніце Бакуновіч і студэнту Ягору Курзіну.

Паводле інфармацыі «Вясны», іх звінавацілі ў «замаху на незаконнае перасячэньне мяжы», «удзеле ў “экстрэмісцкім фармаванні”» — арганізацыі «Дапамога», а таксама па шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Суддзя Віктар Сянько прызначыў Мікалаю Куляшову пяць гадоў калонііАніце Бакуновіч — тры з паловай гады зняволенняЯгору Курзіну — тры гады калоніі.