
Уладальнік былой гарадзенскай крамы „Кубік” Антон Янкоўскі быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1 арт.19.10 і ч.2 арт.19.11 КаАП, а таксама 30 студзеня прызнаны падазраваным ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.361-1 КК „Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім”
Пра гэта стала вядома з дакументаў, якія даслалі “русскомировке” Ольге Бондаревой у адказ на яе чарговы данос і патрабаванне правесці праверку.
Раней Янкоўскага затрымлівалі за нібыта рэгістрацыю ў чат-боце “План Перамога” і распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў „Вконтакте”. Ён быў засуджаны да адміністрацыйнага арышту.