На Астравецкай АЭС пробна пусцілі турбіну энергаблоку №2. Пра гэта паведамляюць дзяржаўныя медыі, якія сцвярджаюць, што пуск адбыўся паспяхова.

Генеральны праектыроўшчык і галоўны падрадчык усяго праекту – Інжынірынгавы дывізіён Дзяржкарпарацыі “Росатом”. Зараз адбылася адна з важнейшых аперацый этапу “Энергапуск” – вывад на намінальныя абароты халастой хады (без уключэння ў сетку) ротараў турбаагрэгату

Увод у эксплуатацыю – заключны і адзін з важнейшых этапаў стварэння новых энергаблокаў АЭС. Працэс уводу складаецца з некалькіх паслядоўных крокаў: перадпускавыя наладкавыя працы, фізічны пуск, энергетычны пуск, доследна-прамысловая эксплуатацыя.

Раней на новай Астравецкай АЭС неаднаразова адбываліся дробныя аварыі інцыдэнты. Пра яе небяспеку нядаўна расказаў незалежны расейскі фізік Андрэй Ажароўскі.