Андрэю Алешчыку 46 гадоў. Ён гарадзенец, з жонкай яны гадуюць дзвюх дачок. Андрэй працуе машыністам на заводзе «Хімвалакно», які належыць «Гродна Азоту».

Алешчыка вінавацяць у тым, што ён нібыта ў дзень пачатку расейскага ўварвання ва Украіну перадаў звесткі пра сваю вайскова-ўліковую спецыяльнасць чат-боту плана «Перамога». Праўда, ёсць нюанс: на прадстаўленым скрыншоце перапіска не выдаленая, а чат-бот аўтаматычна выдаляе ўсе атрыманыя адказы.

Хутчэй за ўсё, гэта фэйкавы бот.

Скрыншот з, хутчэй за ўсё, фэйкавага бота. Фота: канал ГУБАЗіК

Скрыншот з, хутчэй за ўсё, фэйкавага бота. Фота: канал ГУБАЗіК

Ці пачатая супраць мужчыны крымінальная ці адміністрацыйная справа — невядома.

Нагадаем, каля месяца таму затрымалі супрацоўніка «Гродна Азот» Максіма Сеніка. Яму інкрымінавалі некалькі крымінальных артыкулаў за каментары, цяпер ён чакае суда ў турме №1 у Гародні.
https://nashaniva.com/314247