
Рэгіну Лавор (https://prisoners.spring96.org/be/person/rehina-lavor) забрала з дома міліцыя ў час адбывання “хатняй хіміі”
Рамесніцу Рэгіну Лавор, якую засудзілі на два гады “хатняй хіміі” за абразу прадстаўніка ўлады, звезлі з дому сілавікі для тлумачэнняў, бо яна быццам не адчыніла дзверы дома падчас праверкі 8 красавіка.
Па яе асабіста прыехаў начальнік мясцовага ізалятара. Таксама затрымліваць Рэгіну прыехаў участковы інспектар Іўеўскага РАУСа, капітан міліцыі Аляксандр Стубеда.
Нагадаем, за сакавік 2022 года да яе больш за 25 разоў прыходзілі з праверкай, чацвёрты месяц яна не можа атрымаць дазвол, каб выехаць у Ліду і набыць матэрыялы для рамесніцтва — фактычна, Рэгіна не можа працаваць. Ёй забаранілі наведваць касцёл і нават карыстацца прыбіральняй на вуліцы. На ўсе звароты ў РАУС, МУС жанчына атрымоўвае «адпіскі».
Вясна