У мікрараёне Гародні Грандзічы адкрылі новы “ОПОП” – “общественный пункт охраны правопорядка”. Чаму міліцэйскі пункт называецца грамадскім – зразумець цяжка.

Пра адкрыццё новага пункту паведаміў галоўны інфармацыйны орган аблвыканкаму – “Гродзенская праўда”. У Грандзічах сабралася процьма міліцэйскіх ды іншых начальнікаў: прысутнічалі “председатель облисполкома Владимир Караник, помощник Президента – инспектор по Гродненской области Юрий Караев, министр внутренних дел Республики Беларусь Иван Кубраков, начальник УВД Гродненского облисполкома Дмитрий Резенков”, быў і старшыня Гарадзенскага гарвыканкаму Мечыслаў Гой, які атрымаў сімвалічны “залаты ключык”. Прывезлі на адкрыццё і дзяцей з так званых кадэцкіх класаў.