Рэгіянальныя дзяржаўныя медыі цешацца, што ў Гародні стартавала спартакіяда аблвыканкаму. Называюць яе 14-й па ліку, першая прайшла яшчэ ў 2003 годзе. Аднак апошнія гады такая забава не праводзілася. І вось чыноўнікі на чале з Каранікам і Караевым у год “мира и созидания” вырашылі аднавіць традыцыю. Можа таму, што прафесійны спорт на Гарадзеншчыне зусім занядбаны, а ў ўмовах міжнароднай ізаляцыі няўхільна дэградуе.

Игра помогает преодолеть стресс, которого в работе хватает, – рассказал Владимир Караник.  Еще это возможность улучшить морально-психологический климат в коллективе, создать ощущение единой команды, которая нацелена на решение поставленных задач”. 

Толькі чамусці пачалася гэтая спартакіяда не ў выходны дзень, а якраз у працоўны час чыноўнікаў. Можна было б толькі вітаць занятак фізкультурай. У іншых краінах чыноўнікі яшчэ больш займаюцца спортам. Аднак там гэта не становіцца аб’ектам дзяржаўнай прапаганды. У Гародні ж “слугі народу” не толькі публічна дэманструюць сваю фізічную форму, але і бессаромна выкарыстоўваюць дзяржаўныя сродкі і медыі для сваёй рэкламы.