У Гарадзенскім універсітэце, які яшчэ носіць імя Янкі Купалы, 12 красавіка падпісалі чарговую дамову пра супрацу з Інстытутам усеагульнай гісторыі Расейскай Акадэміі Навук.

“Гродзенская праўда” паведамляе, што ўстановы супрацуюць каля 15 гадоў.

У рамках Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Змена парадыгмаў у гістарычнай навуцы: новыя выклікі, тэарэтычныя пошукі, даследчыя практыкі”, якая праводзіцца з 12 па 14 красавіка ў Купалаўскім універсітэце, была падпісана дамова аб супрацы ГрДзУ імя Янкі Купалы з Інстытутам усеагульнай гісторыі РАН. У канферэнцыі бяруць удзел 110 даследчыкаў, якія прадстаўляюць навуковыя ўстановы і ВНУ Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі. Сярод арганізатараў мерапрыемства факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ ім. Янкі Купалы і Інстытут усеагульнай гісторыі Расійскай акадэміі навук.

Уся канферэнцыя, яе афармленне і даклады прасякнутыя скрозь русіфікацыяй і ідэалогіяй “союзного государства”.