
Лукашэнка 12 красавіка падпісаў указ нумар 105, якім карэктуецца ўказ ад 26 сакавіка 1998 года нумар 157 “Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь”. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе начальніка дзяржавы.
Назва дзяржаўнага свята зменена з “Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь – другая нядзеля траўня” на “Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімну Рэспублікі Беларусь – другая нядзеля траўня”.
Так што цяпер у гэты дзень будуць не толькі вывешваць усюды чырвона-зялёную сімволіку, а ле і прымушаць усіх спяваць гімн.