Палітзняволены блогер і анархіст Мікола Дзядок напісаў (https://t.me/MDziadok/333) у сваім лісце:

«Прачытаў надоечы “Менделя-букиниста”. Звярні ўвагу, што ён (Медель) з Петрыкава. Гэта Гомельская вобласць = ) А паводле аўтара, гэта “Русская Польша”. Відаць, Цвейг не ведаў, што існуе дзесьці там такі звер, як беларусы…

Так, смерць у Цвейга і жонкі сапраўды аказалася трагічнай, асабліва ў кантэксце таго, што ўжо ў наступным, 1943 годзе ў Другой сусветнай наступіў пералом і фашызм быў-такі пераможаны.

Для мяне гэта чарговае пацверджанне таго, што ў кожнай сітуацыі, нават самай цёмнай, трэба змагацца да канца, а калі ўжо няма сілаў на змаганне, то проста запасціся вытрымкай і чакаць. І маліцца! Як у той прымаўцы, хоць бы “лежать в сторону цели”».

Падтрымаць палітвязня лістамі салідарнасці: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Дзядку Мікалаю Аляксандравічу