
У Воранава прыцягнулі стары савецкі ваенны самалёт. Пра гэта паведамляе раённая газета. На шчасце толькі як экспанат.
Сайт газеты паведамляе, што рашэннем міністра абароны Рэспублікі Беларусь Воранаўскаму раёну ў якасці экспаната выдзелены Су-24М. Самалёт, выраблены ў расейскім Навасібірску, да гэтага знаходзіўся ў вайсковай часці гораду Бяроза Берасцейскай вобласці. А 11 красавіка на спецтэхніцы яго транспартавалі ў Воранава. Адлегласць 250 кіламетраў экспанат пераадолеў паспяхова. Вытворчасць гэтых самалётаў была спынена ў 1993 годзе.