Беларусам за мяжой трэба будзе больш плаціць за апастыль. Консульскі збор павялічаны з 35 да 50 еўра. Адпаведная пастанова МЗС РБ (№ 6 ад 29 сакавіка 2023-га) у пятніцу апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Яна пачынае дзеіць пасля апублікавання.

Апастыль патрэбны, каб дакументы, складзеныя ў Беларусі, прызнаваліся за межамі нашай краіны. Гэтая паслуга актуальная для тых, хто збіраецца з’ехаць ці ўжо з’ехаў з Беларусі.

Апошнія гады на фоне татальных рэпрэсій у Беларусі ў беларускіх гарадах былі вялікія чэргі на апастыль.