Андрэй Несцяровіч

14 сакавіка, у пятніцу, у Гародні зноў прайшла хваля затрыманняў вядомых людзей сілавікамі. Так быў затрыманы ўладальнік этнакрамы «Цудоўня» і музыка Андрэй Несцяровіч.

Таксама ў гэты дзень была затрыманая Кацярына Шуст, якую ўжо арыштоўвалі некалькі тыдняў таму і потым засудзілі да адміністрацыйнага арышту. Бліжэй да вечара Кацярыну адпусцілі.

Вядома таксама яшчэ пра некалькі затрыманых чалавек за нібыта “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”, на іх складзены адпаведныя пратаколы. Адну з затрыманых жанчын адпусцілі ў гэты ж дзень.