
У Луцкаўлянах, што ў Гарадзенскім раёне, быў затрыманы юрысконсульт СВК імя Дзеньшчыкова Уладзімір Якубашка. На «пакаяльным відэа» ён кажа, што быў затрыманы за перасылку дадзеных супрацоўнікаў крымінальнага вышуку ў 2020-м годзе і перасылку дадзеных супрацоўніц АМАП, а таксама за падпіску ў Instagram на «экстрэмісцкія» каналы.
Якубашку змясцілі ў гарадзенскі ІЧУ на вуліцы Гая. У панядзелак імаверна адбудзецца карны працэс паводле адміністрацыйнага артыкулу за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”.