Дзяржаўны памежны камітэт РБ падае звесткі, што за год у рамках бязвізавага рэжыму ў Беларусь уехала больш за паўмільёна замежнікаў.

З 15 красавіка 2022 году дзеіць бязвізавы ўезд ў Беларусь для грамадзянаў Летувы і Латвіі, а з 1 ліпеня 2022 году – для грамадзянаў Польшчы. Бязвіз будзе да канца 2023 году.

Паводле Дзяржаўнага памежнага камітэту, з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыбылі 504 649 замежнікаў: 329 136 грамадзянаў Летувы, 32 989 неграмадзянаў і 109 943 грамадзяніна Латвіі, а таксама 32 581 грамадзянін Польшчы.