У Гародні пасля доўгай рэканструкцыі адкрылі Новы мост на вуліцы Паповіча праз Нёман. Адкрывалі яго пампезна і чамусці з савецкім антуражам і напаўненнем. Нібыта гэта была нейкая гістарычная рэканструкцыя, але пры чым тут мост? Добра што яшчэ не было машынаў з транспарантамі “на Берлін”.

Адкрыццё Новага мосту яшчэ раз паказала як міла сённяшнім уладам усё савецкае, усё расейскае, якое замяніла ўсё сваё мясцовае.