
17 красавіка стала вядома пра вынікі суда над Андрэем Несцяровічам, музыкам і ўладальнікам этнакрамы «Цудоўня». Паводле сфабрыкаванага адміністрацыйнага пратаколу яго засудзілі да 10 сутак арышту.
Напомнім, што Несцяровіча, як яшчэ шэраг гарадзенцаў, затрымалі 14 красавіка ў Гародні і судзілі паводле артыкулу 19.11 КаАП нібыта за распаўсюд “экстрэмісцкіх матэрыялаў”.
Грамадскі актывіст заснаваў этнакраму «Цудоўня» у 2015 годзе. Пасля выбараў 2020 году на краму ішоў ціск, Несцяровіча неаднаразова штрафавалі і ўрэшце пазбавілі памяшкання.