
Дзяніс Івашын патэлефанаваў дадому маці і айчыму, сказаўшы, што са здароўем у яго ўсё ў парадку.
Пра гэта паведаміла ў сацыяльных сетках жонка палітзняволенага журналіста Вольга Івашына. Таксама ён атрымаў бандэроль, падзякаваўшы ўсім людзям, хто дапамог яе складаць. Акрамя таго, Дзяніс Івашын атрымаў заказны ліст ад айчыма. З гэтага жонка журналіста зрабіла выснову, што паштовая служба ПК-15 прапускае толькі такія лісты, а звычайныя да палітвязня не даходзяць.
Напомнім, што журналіста праекта InformNapalm і газеты «Новы час» засудзілі на 13 гадоў і 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму за «ўмяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў» і «здраду дзяржаве».