
17 красавіка над гарадзенскім прадпрыемствам “Гродна-Азот” з’явіцца вогненны “слуп”. Так будзе запускацца пасля рамонту цэх “аміяк-4”.
Жыхароў гораду папярэдзілі, што хвалявацца ня трэба, на афіцыйным тэлеграм-канале Гродна-Азот” напісана наступнае: “В ходе разогрева основных отделений цеха применяется технологический газ, содержащий в своём составе горючие вещества, который до окончания пусковых операций сбрасывается на факельную установку”.
Запуск цэху можа доўжыцца ажно некалькі сутак. Пасля атрымання гатовай прадукцыі – аміяку, спальванне тэхналагічнага газу на факельнай устаноўцы спыніцца.
Са свайго боку “ГП” раіць гарадзенцам трымацца падалей ад прадпрыемства і старацца менш у гэтыя дні знаходзіцца на вуліцы.